Джавані Джаліці
Джавані Джаліці (італ.: Giovanni Giolitti, 27 кастрычніка 1842, Мандові — 17 ліпеня 1928, Кавур) — італьянскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Італьянскага каралеўства (пяць разоў).
У 1889—1890 гадах міністр казначэйства, у 1901—1903 гадах міністр унутраных спраў. Прэм’ер-міністр у 1892—1895, 1903—1905, 1906—1909, 1911—1914, 1920—1921 гадах. Найбольш паслядоўны прадстаўнік італьянскага лібералізму XX стагоддзя, імкнуўся пашырыць сацыяльную базу рэжыму. Урад Джаліці жорстка задушыў сялянскі рух на поўдні Італіі, развязаў вайну з Турцыяй (1911—1912). У час Першай сусветнай вайны выступаў супраць удзелу ў ёй Італіі на баку Антанты. Падтрымаў прыход да ўлады фашыстаў у 1922 годзе, з 1924 года ў апазіцыі. У 1928 годзе выступаў супраць скасавання фашыстамі парламенцкага рэжыму.
Зноскі
- ↑ Giovanni Giolitti // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giovanni Giolitti // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ а б Джолитти Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Джолитти Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Giovanni Giolitti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ storia.camera.it Праверана 8 мая 2019.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Кунеа
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў правінцыі Турын
- Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Асобы
- Міністры фінансаў Італіі
- Міністры ўнутраных спраў Італіі
- Прэм’ер-міністры Італіі
- Дзеячы лібералізму